Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Сак 2026

Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба пазбавіцца ад крытычнай залежнасці ад іншых краін

Лукашэнка: Беларусі і Расіі трэба пазбавіцца ад крытычнай залежнасці ад іншых краін
Фота з архiва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі трэба пазбавіцца ад крытычнай залежнасці ад іншых краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце рухацца наперад, але самае галоўнае - бачыць свой інтарэс. Вы бачыце, як развіваюцца падзеі ў свеце. Трэба абараняць сваю зямлю, сваіх людзей і перш за ўсё свой інтарэс. На любой сустрэчы з кіраўніцтвам Расіі я выказваю гэту пазіцыю, арыентую іх на тое, што нам трэба пазбавіцца ад некаторай залежнасці ад іншых краін, асабліва крытычнай залежнасці. Сваё трэба абараняць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым адзначыў, што заўсёды аддае перавагу прадукцыі беларускай вытворчасці, а не імпартным таварам. "Імпартнае можа быць недзе ўзроўнем вышэй, але гэта чужое. Калі раптам нешта, гэта трэба за трыдзевяць зямель шукаць, і не ўсё так проста. А тут, у сябе... Беларусь для Расіі не чужая. Гэта сваё. У любы момант мы можам паставіць любую дэталь, якая выйшла са строю ў нашай тэхніцы, можам паставіць патрэбную колькасць прадуктаў харчавання, адзення, калі гэта трэба будзе для вас", - сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі таксама звярнуў увагу на з'яўленне такога статусу, як "тавар Саюзнай дзяржавы". Гэты знак прысвойваецца прадукцыі, пры вытворчасці якой выкарыстоўваецца не менш за палову матэрыялаў і камплектуючых з Беларусі і Расіі. У гэтым напрамку трэба рухацца і не ствараць дадатковых бар'ераў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія ідуць да адзінай мэты і ведаюць, чаго хочуць: "Мы абавязкова даб'ёмся сваіх мэт, паколькі гэта інтарэсы нашых народаў - расіян і беларусаў. Я вельмі прасіў бы, Андрэй Уладзіміравіч, каб вы зыходзілі з гэтага. Чалавек вы хоць малады, але вопытны. Я ўпэўнены, што мы з вамі даб'ёмся пэўных вынікаў, калі будзем арыентаваны на інтэнсіўнае супрацоўніцтва паміж вашым рэгіёнам і Беларуссю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі