10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Алжыр дамовіліся да канца 2027 года дасягнуць тавараабароту ў памеры $500 млн. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, у ліку якіх быў дыпламат з Алжыра Туфік Джуама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Зусім нядаўна, у снежні мінулага года, я ўпершыню наведаў Алжыр. Дамовіліся з Прэзідэнтам Тэбунам вывесці да канца 2027 года двухбаковы тавараабарот на адзнаку $500 млн. Гэта амбіцыйная, але выканальная задача. Акрамя таго, ідзе работа па стварэнні ў Алжыры сумесных вытворчасцей беларускай тэхнікі, дзіцячага харчавання, мінеральных угнаенняў і іншага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ў цэлым удзяляюць Афрыцы асаблівую ўвагу і мэтанакіравана нарошчваюць інтэнсіўнасць супрацоўніцтва з гэтым кантынентам будучыні і, зразумела, у інтарэсах афрыканскіх народаў.