Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Dec 2016

Лукашэнка абяцае радыкальныя меры па выкараненні залішніх праверак бізнесу

15 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае прыняць радыкальныя меры па выкараненні залішніх праверак суб'ектаў гаспадарання. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова, у прыватнасці, вялася аб неабходнасці далейшай работы па дэбюракратызацыі, устараненні залішняга націску на вытворчасць і бізнес. "Мы ў бліжэйшы час прымем вельмі сур'ёзныя рашэнні. Мы ўжо дамовіліся ў Адміністрацыі Прэзідэнта (кіраўніцтва будзе ў бліжэйшы час сфарміравана), што вернемся да пытанняў дэбюракратызацыі і лішніх праверак на месцах", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, як яму дакладваюць, пры цяперашніх нормах і патрабаваннях, напрыклад, у галіне санітарыі, пажарнага нагляду, часам цяжка пачаць бізнес. "Таму, хутчэй за ўсё, мы прымем рашэнне: на ўсім паставіць крыж і ўвесці толькі тыя нормы па гэтых напрамках - санітарных, пажарных, якія патрэбны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён прывёў канкрэтны прыклад: "Адкрываецца новае прадпрыемства, прыйшлі пажарныя, па новых нормах (якія будуць зацверджаны мною) праверылі, падпісаліся, і больш там рабіць вам няма чаго. Не трэба туды хадзіць. Калі, не дай бог, нешта здарылася, мы павысім адказнасць за гэта кіраўнікоў".

"Вы не хочаце праверак - не будзем правяраць. Але будзеце несці адказнасць. Думаю, гэта будзе больш эфектыўна. Тады будзе правяраць кожны дзень кіраўнік гэтага прадпрыемства. У бліжэйшы час мы да гэтага пытання вернемся", - сказаў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што неабходна раз і назаўсёды рассячы гордзіеў вузел, каб бізнесмены і прадпрымальнікі - людзі, якія прыносяць у бюджэт грошы, не скардзіліся, што ім цяжка працаваць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі