Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Mar 2020

Лясная гаспадарка ў Беларусі вядзецца па міжнародных стандартах

Лясная гаспадарка ў Беларусі вядзецца па міжнародных стандартах
Валянцін Шатраўка

20 сакавіка, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. У Беларусі лясная гаспадарка вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных стандартаў. Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка.

"У цэлым вядзенне лясной гаспадаркі ў Беларусі не адрозніваецца ад замежных краін. Практычна ўсе нашы лясы сертыфікаваны па міжнароднай сістэме FSC і еўрапейскай сістэме PEFC. Беларусь мае найбольшую долю сертыфікаваных лясоў адносна іх агульнай плошчы, такога на сённяшні дзень няма ні ў адной краіны", - адзначыў першы намеснік міністра.

Усяго ў Беларусі па FSC на 1 студзеня 2020 года сертыфікавана 87 лясгасаў, або 7,5 млн га ляснога фонду (88,5 працэнта ўсяго ляснога фонду Мінлясгаса). Па схеме PEFC сертыфікаваны сістэмы лесакіравання і лесакарыстання 95 падведамных лясгасаў на плошчы 8,1 млн га ляснога фонду (96 працэнтаў усяго ляснога фонду міністэрства). Гэта сертыфікацыя добраахвотная і вядзецца па ініцыятыве юрыдычных асоб, растлумачыў Валянцін Шатраўка.

"Міжнародная сертыфікацыя вызначае крытэрыі, якім лясгасы павінны адпавядаць. Сярод іх захаванне экалагічных патрабаванняў, захаванне біяразнастайнасці ў лясах, улік меркавання мясцовай супольнасці, ахова працы, уплыў працэсу нарыхтоўкі драўніны на навакольнае асяроддзе. Сертыфікат выдаецца на пяць гадоў, але штогод у лясгасах праводзіцца аўдыт для праверкі, наколькі гэтыя патрабаванні выконваюцца. Калі па нейкім лясгасе яны не адпавядаюць, то дзеянне сертыфіката прыпыняецца, а аднаўляецца толькі пасля ўстаранення заўваг аўдытараў", - расказаў першы намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі