Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2015

"Лекфарм" плануе рэалізаваць 5 новых інавацыйных праектаў у 2016-2020 гадах

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СТАА "Лекфарм" плануе рэалізаваць пяць новых праектаў па дзяржаўнай праграме развіцця фармацэўтычнай прамысловасці на 2016-2020 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін нядаўна наведаў СТАА "Лекфарм", якое працуе ў сферы распрацоўкі, вытворчасці і рэалізацыі лекавых сродкаў. "Прадпрыемства цяпер актыўна развіваецца - будуецца другі цэх па вытворчасці вадкіх стэрыльных лекавых сродкаў у ампулах, а таксама лекавых сродкаў у таблетках, капсулах і парашках у адпаведнасці са стандартамі GMP. Асвойваюцца новыя віды медыцынскай прадукцыі для лячэння апорна-рухальнага апарату, агульнага абязбольвання і лячэння страўнікава-кішачнага тракту. Акрамя таго, "Лекфарм" плануе рэалізаваць пяць новых праектаў па дзяржаўнай праграме развіцця фармацэўтычнай прамысловасці на 2016-2020 гады", - растлумачылі ў прэс-службе.

У ДКНТ паведамілі, што згодна з вынікамі работы за мінулы год прадпрыемства смела можна назваць інавацыйна актыўным. Так, у 2014 годзе аб'ём адгружанай інавацыйнай прадукцыі склаў Br97,7 млрд, а яе ўдзельная вага ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі - 25,1 працэнта. Тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі дасягнуў 132,9 працэнта, а тэмп росту экспарту - 171,8 працэнта.

Цяпер "Лекфарм" вырабляе амаль 50 найменняў лекавых сродкаў па міжнароднай непатэнтаванай назве (МНН) без уліку дазіровак. За 2014 год прадпрыемства пашырыла сваю наменклатуру: распрацавала і зарэгістравала 8 найменняў лекавых сродкаў. У бягучым годзе прадпрыемства плануе зарэгістраваць і пачаць вытворчасць яшчэ 12 найменняў лекавых прэпаратаў для лячэння цукровага дыябету, сардэчна-сасудзістых захворванняў, для прафілактыкі ІХС, інфарктаў, артэрыяльнай гіпертэнзіі, лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння вянознай недастатковасці, антыгістамінных лекавых сродкаў. У цэлым у распрацоўцы на прадпрыемстве знаходзяцца яшчэ амаль 30 найменняў лекавых сродкаў, якія плануецца асвоіць у бліжэйшыя два гады.

"Медыцына, біятэхналогіі і фармацыя - адны з самых важных прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі на наступную пяцігодку. Акрамя таго, цяпер пытанні імпартазамяшчэння і вытворчасці найноўшых медыкаментаў як ніколі актуальныя ў краіне. Сёння ў Беларусі перавышаны ўжо 50-працэнтны рубеж выпуску ўласных лякарстваў, і цяпер стаіць задача як павелічэння вытворчасці, так і экспарту", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі