Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2015

Латвія гатова стварыць усе ўмовы для росту перавалкі нафтапрадуктаў з Беларусі праз Рыжскі порт

18 лютага, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Латвія гатова стварыць усе ўмовы для росту перавалкі нафтапрадуктаў з Беларусі праз Рыжскі порт. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Міхаілс Папкоўс.

"Мы гатовы стварыць умовы на нарматыўным узроўні ў сферах, дзе дзяржава мае свой уплыў, уключаючы рэгуляванне тарыфаў на чыгуначныя перавозкі", - сказаў дыпламат.

Беларускі і латвійскі бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне лагістыкі на апошнім пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве. Мерапрыемства адбылося ў снежні 2014 года. "Пасяджэнне адрознівалася ад папярэдніх тым, што нам удалося ўнесці значна больш канкрэтыкі пры вызначэнні напрамкаў для сумеснай работы. Напрыклад, гэта датычыцца павелічэння перавалкі вадкіх прадуктаў (у асноўным нафтаперапрацоўкі) з Беларусі і выкарыстоўваемай магутнасці Рыжскага свабоднага порта беларускім бокам", - адзначыў Міхаілс Папкоўс. Размова ідзе аб магчымасці істотнага павелічэння грузапатоку з Беларусі, а таксама перспектыве стварэння новых магутнасцей на тэрыторыі Рыжскага порта, якія могуць садзейнічаць прыросту аб'ёмаў перавальваемых вадкіх грузаў.

Адказваючы на пытанне, якое канкрэтна павелічэнне маецца на ўвазе, Міхаілс Папкоўс адзначыў: "Я не хацеў бы цяпер гаварыць аб канкрэтных лічбах, паколькі на сённяшні момант беларускі і латвійскі ўрады толькі дамовіліся зрабіць пэўныя захады, а адпаведныя ведамствы зробяць усё, што ад іх залежыць, як па нарматыўнай базе, так і па частцы выхаду на ўзаемавыгадныя чыгуначныя тарыфы".

У праекце па пашырэнні ўзаемадзеяння з Рыжскім свабодным портам з боку Беларусі задзейнічана Беларуская нафтавая кампанія, з латвійскага - прыватныя стывідорныя кампаніі.

Рыжскі свабодны порт - адзін з буйнейшых у Латвіі, з'яўляецца важным транспартным вузлом у Балтыйскім моры. Агульная магутнасць перавалкі грузаў тэрміналаў Рыжскага порта складае 45 млн т у год. Тут дзейнічаюць 32 стывідорныя кампаніі і 35 кампаній па агентаванні суднаў. Асноўнымі грузамі з'яўляюцца металы, драўніна, вугаль, мінеральныя ўгнаенні, хімічныя грузы, нафта- і харчовыя прадукты.

Паводле даных пасольства Латвіі, у 2013 годзе доля прадукцыі, якая паступіла з Беларусі (уключаючы нафтапрадукты, лесапрадукцыю, мінеральныя ўгнаенні, торф), у агульным аб'ёме грузаабароту Рыжскага порта склала амаль 6 працэнтаў. Нафтавыя прадукты перавысілі 28 працэнтаў у структуры беларускіх грузаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі