Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2013

Беларусь і Эквадор адзначаюць паспяховасць супрацоўніцтва ў галіне разведкі і здабычы нафты

31 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Эквадор адзначаюць паспяховасць супрацоўніцтва ў галіне разведкі і здабычы нафты. На гэта звярнулі ўвагу сёння прэзідэнты Беларусі і Эквадора Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада на перагаворах у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што такую практыку паспяховай сумеснай работы неабходна пашыраць і пераносіць на іншыя сферы. У прыватнасці, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, па будаўніцтву ліній электраперадачы ў Эквадоры, сумеснай вытворчасці машынабудаўнічай, сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама паглыбляць супрацоўніцтва ў навуковай, ваенна-тэхнічнай галінах.

"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі ўжо ў бліжэйшы час мы адкрыем якасна новы этап у гісторыі двухбаковых адносін. Беларусь гатова да самых актыўных крокаў у гэтым напрамку. І перш за ўсё, у эканамічнай сферы", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што патэнцыял дзвюх краін сведчыць аб магчымасці шматразовага нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне паглыбленню адносін з краінамі Лацінскай Амерыкі, і Эквадор займае важнае месца ў беларускай знешняй палітыцы. "Гэтаму ёсць вельмі простае тлумачэнне. Мы выступаем з падобных пазіцый па большасці тэм у міжнародным парадку дня. Нам зразумелыя і блізкія вашы падыходы да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач. І мы з вялікай цікавасцю і сімпатыяй назіраем за пераўтварэннямі, якія ажыццяўляюцца ў Эквадоры", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў гатоўнасць беларускага боку да адкрытага і дзелавога дыялогу з партнёрамі з Эквадора па ўсіх пытаннях, якія маюць інтарэс. "Наша агульная задача - закласці трывалую аснову для практычнай рэалізацыі перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён выказаў упэўненасць, што гэты візіт высокай эквадорскай дэлегацыі ў Беларусь надасць магутны імпульс умацаванню ўзаемавыгадных кааперацыйных сувязей на карысць народаў дзвюх краін.

Беларусь і Эквадор - сувымерныя дзяржавы, яны не маюць праблем ва ўзаемаадносінах, і гэта з'яўляецца асновай для выбудоўвання доўгатэрміновага супрацоўніцтва, лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго калегу, а таксама эквадорскую дэлегацыю да абмеркавання прыярытэтных сфер узаемадзеяння, вызначэння праектаў і канкрэтных мер па іх ажыццяўленню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі