Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Снж 2017

Курская вобласць плануе заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з Мінскам, Віцебскам і Гроднам

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Курская вобласць Расіі плануе заключыць пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Мінскам, Віцебскам і Гроднам. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем адносіны з Гомельскай і Магілёўскай абласцямі. У час гэтага візіту будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Мінскім гарвыканкамам. Рыхтуюцца таксама пагадненні з Віцебскам і Гроднам", - сказаў Аляксандр Міхайлаў.

Расійскі губернатар ужо шосты раз наведвае Беларусь. Цяперашняя дэлегацыя Курскай вобласці складаецца з 45 чалавек. "Калісьці ў нас быў мінімальны аб'ём тавараабароту. Затым мы дасягнулі нядрэнных вышынь, потым быў спад. Але ў гэтым годзе па выніках дзевяці месяцаў гандлёвы абарот вырас у паўтара раза да аналагічнага перыяду 2016 года. Да канца года мы дасягнём прыкладна $140 млн. Ёсць перспектывы для нарошчвання тавараабароту і далей. Для нас гэта вельмі важна", - падкрэсліў Аляксандр Міхайлаў.

У 2017 годзе споўнілася 15 гадоў з моманту падпісання паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Курскай вобласці пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. "Хацеў бы выказаць самыя шчырыя словы ўдзячнасці за тое, што ў нашых адносінах склаўся добразычлівы клімат", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі