Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Feb 2017

Кітайская правінцыя Сычуань зацікаўлена ў стварэнні з Беларуссю СП па вытворчасці электробусаў

Кітайская правінцыя Сычуань зацікаўлена ў стварэнні з Беларуссю СП па вытворчасці электробусаў16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайская правінцыя Сычуань праяўляе цікавасць да стварэння сумеснага з Беларуссю прадпрыемства па вытворчасці электробусаў. Аб гэтым 16 лютага ішла размова на сустрэчы віцэ-губернатара Народнага ўрада правінцыі Сычуань Лю Цзэ і выконваючага абавязкі намесніка старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Рагашчука, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча прайшла ў ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш", дзе ўжо выраблены доследныя ўзоры электробусаў. Як адзначыў Мікалай Рагушчук, электробусы па праву лічацца "зялёным" транспартам ХХI стагоддзя дзякуючы адсутнасці выкіду шкодных рэчываў, нізкаму ўзроўню шуму і выкарыстанню чыстых крыніц энергіі.

Кітайская правінцыя Сычуань зацікаўлена ў стварэнні з Беларуссю СП па вытворчасці электробусаў"Актыўнаму развіццю электробусаў садзейнічаюць сучасныя інавацыйныя сістэмы назапашвання энергіі, у тым ліку што распрацоўваюцца нашымі партнёрамі з Кітая. Попыт на экалагічныя транспартныя сродкі пастаянна расце", - канстатаваў прадстаўнік мэрыі.

Кітайская правінцыя Сычуань зацікаўлена ў стварэнні з Беларуссю СП па вытворчасці электробусаўМікалай Рагашчук адзначыў, што ў Заходняй Еўропе прадаўжаецца актыўнае развіццё рынку электробусаў. Улічваючы гэтыя тэндэнцыі, "Белкамунмаш" таксама вядзе работу ў гэтым напрамку. Прадпрыемствам ужо распрацаваны і электробусы з суперкандэнсатарамі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці асноўных крыніц энергіі, і тралейбусы з аўтаномным ходам. Зацікаўленасць у набыцці такой тэхнікі ўжо выказалі транспартныя кампаніі гарадоў Расіі, Украіны, Малдовы, Індыі і Ірана. "Белкамунмаш" прадаўжае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з карпарацыяй "Сіньчжу". Намаганнямі абедзвюх кампаній і пры падтрымцы віцэ-губернатара Народнага ўрада правінцыі Сычуань Лю Цзэ вывучаны вопыт укаранення электробусаў на суперкандэнсатарах у транспартую інфраструктуру Шанхая.

Кітайская правінцыя Сычуань зацікаўлена ў стварэнні з Беларуссю СП па вытворчасці электробусаўМікалай Рагашчук нагадаў, што "Белкамунмашам" і Мінгарвыканкамам падпісаны дагавор на пастаўку ў першым паўгоддзі электробусаў для работы на маршрутах беларускай сталіцы. Таксама прапрацоўваюцца планы па ўкараненні такога транспарту на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", правядзенні доследнай эксплуатацыі беларускага электробуса ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Тэгеране. Прадстаўнік мэрыі падзякаваў кітайскім партнёрам за ўдзел у праекце, які дасць магчымасць не толькі палепшыць экалогію і развіць транспартную інфраструктуру Мінска, але і выйсці на новыя рынкі. Звяртаючыся да Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла КНР у Беларусі Цуй Цыміна, які прысутнічаў на сустрэчы, Мікалай Рагашчук падкрэсліў зацікаўленасць беларускага боку ў пашырэнні ўзаемадзеяння паміж прадпрыемствамі горада Мінска і кітайскімі кампаніямі.

Кітайская правінцыя Сычуань зацікаўлена ў стварэнні з Беларуссю СП па вытворчасці электробусаўЦяпер для вытворчасці беларускіх электробусаў выкарыстоўваюцца суперкандэнсатары кітайскай вытворчасці. Дырэктар УП "НТВЦ "Белкамунмаш" - галоўны канструктар прадпрыемства Алег Быцко растлумачыў, што на перспектыву абмяркоўваецца пытанне сумеснай вытворчасці электробусаў у Кітаі. Паводле яго слоў, кітайскае заканадаўства абмяжоўвае магчымасць увозу гатовых транспартных сродкаў для перавозкі пасажыраў, тым не менш, супрацоўніцтва ў выглядзе сумеснага прадпрыемства бачыцца магчымым. Тэрміны рэалізацыі такога праекта пакуль не называюцца, аднак перагаворы ўжо вядуцца.

У час сустрэчы адбылося сімвалічнае пераразанне чырвонай стужкі, што сімвалізуе паспяховы пачатак партнёрскіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі