Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2014

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк атрымаў назву "Вялікі камень"

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк атрымаў назву "Індустрыяльны парк "Вялікі камень". Гэта прадугледжана ўказам нумар 326 "Аб дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Індустрыяльны парк "Вялікі камень", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ва ўказе зменена найменне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку на "Індустрыяльны парк "Вялікі камень", у аснову якога пакладзена беларуская назва вёскі, што знаходзіцца на яго тэрыторыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Дакументам прадугледжаны нормы, якія садзейнічаюць стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, паскарэнню работ па будаўніцтве яго аб'ектаў, а таксама павышэнні эфектыўнасці работы адміністрацыі парку. Акрамя таго, праведзена карэкціроўка плошчы тэрыторыі парку.

Указам таксама ўносяцца змяненні ў парадак праходжання дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі, распрацаванай па тэхнічных нарматыўных прававых актах КНР і іншых замежных дзяржаў. Акрамя таго, прадастаўляецца магчымасць ажыццяўляць будаўніцтва аб'ектаў парку паралельна з распрацоўкай, экспертызай і зацвярджэннем ва ўстаноўленым парадку неабходнай праектнай дакументацыі на кожны з этапаў будаўніцтва.

Усё гэта дасць магчымасць аптымізаваць інвестыцыйныя затраты на пачатковым этапе будаўніцтва парку, прыцягнуць неабходнае фінансаванне на стварэнне яго інфраструктуры.

"Прыняцце ўказа забяспечыць адпаведныя гарантыі і ўпэўненасць патэнцыяльных інвестараў, будзе садзейнічаць хутчэйшаму будаўніцтву аб'ектаў парку і рэалізацыі іншых дамоўленасцей па гэтым праекце", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі