Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2017

Кітай выдзеліць больш як $340 млн на развіццё прадпрыемстваў "Амкадор-Маш", "Салеа-Гомель" і "Салеа-Кобрын"

14 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Кітай выдзеліць больш як $340 млн на развіццё прадпрыемстваў "Амкадор-Маш", "Салеа-Гомель" і "Салеа-Кобрын". Аб гэтым паведаміў 14 мая журналістам намеснік міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падпісаны пагадненні з кітайскім бокам па рэалізацыі трох праектаў у машынабудаванні на агульную суму больш як $340 млн. Гэта будаўніцтва і развіццё прадпрыемстваў "Амкадор-Маш", "Салеа-Гомель" і "Салеа-Кобрын", - расказаў Юрый Селіверстаў.

Таксама, паводле яго слоў, вывучаецца магчымасць фінансавай падтрымкі праектаў у нафтахімічнай сферы. У прыватнасці, па развіцці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў і прадпрыемства "Гродна Азот". Кітай гатовы аказаць садзейнічанне па гэтых напрамках, аднак аб канкрэтных лічбах і тэрмінах гаварыць пакуль рана.

Прапрацоўваюцца пытанні ўдзелу кітайскага боку і ў іншых інвестыцыйных праектах у Беларусі. "Сустракаемся з патэнцыяльнымі інвестарамі, якія гатовы мець стасункі і супрацоўнічаць з намі, - сказаў намеснік міністра. - Акрамя таго, мы прапрацоўваем пытанні ўдзелу ў рабоце на ўнутраным фінансавым рынку Кітая".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі