У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2018

Кітай акажа Беларусі ў 2018 годзе тэхніка-эканамічную дапамогу на 800 млн юаняў

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай акажа Беларусі ў 2018 годзе тэхніка-эканамічную дапамогу на 800 млн юаняў. Гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, якое было падпісана міністрам эканомікі Беларусі Уладзімірам Зіноўскім у час рабочага візіту ў КНР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Ад імя ўрада Кітая гэта пагадненне падпісаў старшыня Дзяржаўнага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве Ван Сяатаа. Пагадненне прадугледжвае прыцягненне ў 2018 годзе бязвыплатнай дапамогі ў памеры 800 млн кітайскіх юаняў для падрыхтоўкі і рэалізацыі ў Беларусі праектаў "Нацыянальны футбольны стадыён", "Басейн міжнароднага стандарту", "Будаўніцтва жылога арэнднага комплексу на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і "Будаўніцтва Кітайска-беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

У Цындаа былі падпісаны і іншыя дакументы, у прыватнасці міжурадавае рамачнае пагадненне аб прадастаўленні Кітайскай Народнай Рэспублікай Беларусі льготнага крэдыту для рэалізацыі другога (заключнага) этапу праекта па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла. Ад імя ўрада Кітая гэта пагадненне падпісаў старшыня Дзяржаўнага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве Ван Сяатаа. Міжурадавае рамачнае пагадненне аб прадастаўленні льготнага крэдыту для рэалізацыі першага этапу праекта і адпаведнае крэдытнае пагадненне з Эксімбанкам было падпісана ў час візіту міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага ў КНР у лютым 2018 года. Агульны аб'ём пазыковых сродкаў па двух этапах праекта склаў прыкладна 4,3 млрд юаняў.

Таксама быў падпісаны мемарандум паміж Мінэканомікі Беларусі і Мінкамерцыі КНР аб плане сумеснага развіцця Беларусі і Кітая на аснове спалучэння стратэгічных праграм дзвюх краін на сярэдне- і доўгатэрміновы перыяды. Ад кітайскага боку падпісантам выступіў міністр камерцыі КНР Чжун Шань. У мэтах рэалізацыі інвестыцыйных прапаноў і бізнес-ідэй плана бакі будуць арганізоўваць мерапрыемствы ў фармаце бізнес-форумаў, круглых сталоў і бізнес-сустрэч прадстаўнікоў прадпрыемстваў.

Асноўнымі напрамкамі двухбаковага супрацоўніцтва ў плане вызначаны: развіццё вытворчай кааперацыі, удзел кітайскага бізнесу ў акцыянерным капітале беларускіх арганізацый, стварэнне сумесных вытворчасцей; пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы ІТ; развіццё новых напрамкаў фінансавага супрацоўніцтва; паляпшэнне ўмоў доступу і пашырэнне ўзаемных паставак тавараў і паслуг, сумеснае асваенне новых ніш на рынках трэціх краін; узмацненне супрацоўніцтва ў транспартнай і лагістычнай сферах; сумеснае развіццё галіновай навукі; далейшае паглыбленне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. У вытворчай сферы прапануецца магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у такіх сферах, як машынабудаванне, электроніка і электратэхніка, оптыка і фатоніка, новыя канструкцыйныя матэрыялы і тэхналогіі, мікрабіялагічная і фармацэўтычная прамысловасць, вытворчасць медыцынскага абсталявання і матэрыялаў.

Акрамя таго, быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Мінэканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва КНР, які датычыцца супрацоўніцтва па развіцці чалавечага патэнцыялу. Ад кітайскага боку падпісантам выступіў Ван Сяатаа. Мемарандум сведчыць аб намерах бакоў абмяняцца вопытам па развіцці чалавечага патэнцыялу ў такіх сферах, як адукацыя, ахова здароўя, гандаль і эканоміка, камунальнае кіраванне, навакольнае асяроддзе, сельская гаспадарка, энергетыка, машынабудаванне, турызм, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, праводзіць даследчыя работы па важных тэматыках двухбаковага супрацоўніцтва. Згодна з палажэннямі мемарандума кітайскі бок мае намер арганізоўваць семінары для беларускіх супрацоўнікаў як на тэрыторыі Кітая, так і ў Беларусі. Асноўныя расходы па правядзенні названых мерапрыемстваў нясе ўрад КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс