У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Стд 2018

Колькасць беспрацоўных у Беларусі прадаўжае скарачацца

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарачэнне колькасці беспрацоўных у Беларусі прадаўжаецца з сакавіка 2017 года: на 1 студзеня афіцыйна ў гэтым статусе зарэгістравана 22 863 чалавекі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Пазітыўная тэндэнцыя назіраецца з сакавіка 2017 года, калі ў нас быў пік колькасці зарэгістраваных беспрацоўных - 43,4 тыс. Затым пачалося паступальнае зніжэнне. На 1 лістапада было ўжо 25,3 тыс., 1 снежня - 24 146. Калі ж параўноўваць даныя на пачатак гэтага года і 2017-га, то адбылося зніжэнне з 35,3 тыс. да 22 863 чалавек", - прывёў лічбы начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег Такун.

Таксама павялічылася колькасць вакансій, на 1 студзеня 2018 года ў службах занятасці было 53 864 прапановы. Магчымасцей працаўладкавацца стала больш, што прывяло да пазітыўнага выніку - узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,5 працэнта.

Больш рэзультатыўнай стала работа і службаў занятасці. З іх дапамогай у 2017 годзе знайшлі рабочыя месцы 61 працэнт тых, хто звярнуўся за садзейнічаннем у працаўладкаванні, у той час як у 2016-м такіх было 55 працэнтаў.

Зніжэнне беспрацоўя характэрна не для ўсіх раёнаў, аб чым сведчаць лічбы лістапада. Аднак гадавых вынікаў у разрэзе рэгіёнаў пакуль няма.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс