Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2025

Колькі збожжа, малака, мяса і агародніны атрымліваюць у Беларусі на душу насельніцтва, расказалі ў Белстаце

Колькі збожжа, малака, мяса і агародніны атрымліваюць у Беларусі на душу насельніцтва, расказалі ў Белстаце
Фота з архiва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На душу насельніцтва ў Беларусі атрымліваюць 913 кг збожжа, 958 кг малака, 341 кг бульбы, 304 кг агародніны. Такія даныя прыводзяцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, паведамляе БЕЛТА.

Таксама на аднаго чалавека прыпадае 78 кг пладоў і ягад, 147 кг жывёлы і птушкі (у забойнай вазе), 407 яек. У цэлым уклад сельскагаспадарчай вытворчасці ў аб'ём ВУП Беларусі ў 2024 годзе перасягнуў 6 працэнтаў. З агульнай колькасці прадукцыі 53,2 працэнта - жывёлагадоўчая, 46,8 працэнта - раслінаводчая. Па катэгорыях гаспадарак найбольшую ўдзельную вагу займаюць сельскагаспадарчыя арганізацыі (78,9 працэнта). На долю прысядзібных участкаў насельніцтва прыпадае 18,2 працэнта, на сялянскія фермерскія гаспадаркі - 2,9 працэнта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў сельскай гаспадаркі за студзень-верасень 2025 года склала Br2165,7, што на 22 працэнты вышэй, чым за аналагічны перыяд 2024 года.

У сельскай гаспадарцы ў Беларусі ў 2024 годзе працавалі 6,7 працэнта ад усіх занятых у эканоміцы краіны - 236,7 тыс. чалавек. Сярэдні ўзрост работніка - 44,4 года. Каля 63,8 працэнта работнікаў - мужчыны, 36,2 працэнта - жанчыны.

Асноўную долю ў перапрацоўчай прамысловасці займае харчовая. У гэтай сферы ў 2024 годзе працавала 159 тыс. чалавек, 3,8 працэнта ад усіх занятых у эканоміцы Беларусі. З іх у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу працавалі 81,4 працэнта работнікаў, а ў сельскіх населеных пунктах - 18,6 працэнта. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў харчовай прамысловасці за студзень-верасень 2025 года склала Br2722, прыбавіўшы 19,1 працэнта да аналагічнага ўзроўню мінулага года.

Доля харчовай прамысловасці ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці за студзень-верасень 2025 года склала 28,3 працэнта. Доля рэгіёнаў у аб'ёме вытворчасці прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў размеркавалася так: Брэсцкая вобласць - 26,8 працэнта, Мінская - 24,2 працэнта, Гродзенская - 17,9 працэнта, Гомельская - 9,6 працэнта, Віцебская - 8,3 працэнта, Магілёўская - 8 працэнтаў, Мінск - 5,2 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі