Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2017

Кластар у сферы электронікі ствараецца ў Беларусі

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інстытуце фізікі імя Б.І.Сцяпанава 10 лютага адбудзецца падпісанне пагаднення аб стварэнні і дзейнасці інавацыйна-прамысловага кластара "Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

"Гэты кластар будзе з'яўляцца каардынуючай структурай, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у сферы навуковых даследаванняў, доследна-канструктарскіх распрацовак, вытворчасці вырабаў мікра-, опта- і ЗВЧ-электронікі, а таксама электроннага і оптыка-электроннага машынабудавання і прыборабудавання", - растлумачылі ў НАН.

Дзейнасць кластара дасць магчымасць прымаць узгодненыя рашэнні, у адпаведнасці з сусветнай кан'юнктурай на рынку мікраэлектронікі і электроннага машынабудавання.

Асновай дзейнасці кластара паслужыць перспектыўны план супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ВНУ, ААТ "Інтэграл", ААТ "Планар", ААТ "НДІ радыёматэрыялаў", у якім адлюстраваны розныя аспекты супрацоўніцтва, што ажыццяўляецца цяпер і плануецца на будучае, у галіне распрацоўкі канкрэтных вырабаў і тэхналогій.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі