Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Mar 2021

Кажамяка запрасіў Лукашэнку ва Уладзівасток і паабяцаў адкрыць там гандлёвы дом Беларусі

Кажамяка запрасіў Лукашэнку ва Уладзівасток і паабяцаў адкрыць там гандлёвы дом Беларусі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Прыморскага края Расіі Алег Кажамяка запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку прыехаць восенню бягучага года ва Уладзівасток і паабяцаў да гэтага часу адкрыць там гандлёвы дом Беларусі. Аб гэтым ён расказаў сёння журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Прымор'я расказаў, што будучай восенню, у верасні, ва Уладзівастоку плануецца адкрыццё гандлёвага дома Беларусі. Пры гэтым не выключана, што гэта падзея будзе прымеркавана да прыезду туды кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Так, да прыезду Аляксандра Рыгоравіча мы павінны зрабіць. З нуля. Гэта вельмі няпроста, але спадзяюся, што мы сумесна гэта адолеем", - сказаў Алег Кажамяка.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці азначае гэта, што Аляксандр Лукашэнка дакладна запланаваў на гэты час візіт ва Уладзівасток, ён параіў звярнуцца да беларускай пратакольнай службы. "Мы запрасілі ў верасні. На верасень будзем рыхтавацца", - дадаў губернатар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі