30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася рабочая сустрэча намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Віктара Каранкевіча і гендырэктара ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзіміра Маёрава з кіраўніком ПАТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і перспектывы яго развіцця. Адзначана, што надзейныя пастаўкі расійскага газу ўносяць вялікі ўклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі рэспублікі.