5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына ў Кыргызстан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У ходзе візіту ўрадавай дэлегацыі падпісана кантрактаў і пагадненняў на суму звыш $5 млн.
Аляксандр Турчын сустрэўся з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым і старшынёй Кабінета міністраў - кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбекам Касымаліевым, прыняў удзел у адкрыцці Беларуска-кыргызскага бізнес-форуму.
Таксама кіраўнік беларускага ўрада наведаў шэраг прадпрыемстваў - смеццесартавальную станцыю вытворчасці ПВГУП "Сіфанія-Экатэхніка" і Эка-тэхналагічны завод па выпрацоўцы электраэнергіі шляхам утылізацыі цвёрдых бытавых адходаў, ТАА "Аўтамаш-Радыятар".