6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бізнес-семінар і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і в'етнамскіх дзелавых колаў адбудуцца 16 мая ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін адбудуцца ў час афіцыйнага візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра В'етнама.
З в'етнамскага боку ў мерапрыемствах плануюць прыняць удзел топ-менеджары і прадстаўнікі 18 кампаній. Сярод іх Vietnam Airlines Corperation, зацікаўленая ў пошуку партнёраў у сферы авіяперавозак і тэхнічнай падтрымкі, Vinacomin, што спецыялізуецца на вуглездабычы і металургіі. Фірма Vietnam Rubber Group, якая займаецца перапрацоўкай каўчукавага латэксу, сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасцю і гандлем вырабамі з драўніны, разлічвае знайсці сярод прадстаўнікоў бізнесу Беларусі імпарцёраў гумы і гумавай прадукцыі. Eximbank таксама шукае партнёраў у сферы фінансавых паслуг. У супрацоўніцтве з беларускімі прадпрымальнікамі зацікаўлены кампаніі Kien Giang Sea Product Corporation, An Khanh Electricity Joint Stock Company, Vietnam Investment Development Group JSC, Tan Hoang Minh Group і іншыя.
Таксама запланаваны двухбаковыя перагаворы прадстаўнікоў бізнес-колаў Беларусі і В'етнама па такіх напрамках, як нафтаперапрацоўка, машынабудаванне, сельская гаспадарка і харчовая прамысловасць, банкаўская справа і фінансы, вытворчасць гуматэхнічных вырабаў, экспарт чаю, кавы, морапрадуктаў, гасцінічны бізнес, турызм, будаўніцтва, авіяперавозкі, металургія, горназдабыўная прамысловасць і г.д.
Такія сустрэчы дадуць магчымасць актывізаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, устанавіць новыя перспектыўныя дзелавыя кантакты і разгледзець магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў, лічаць у палаце.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|