Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Sep 2015

Кампанія "Цзюй Сінь солад" першай створыць вытворчасць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку

18 верасня, Смалявіцкі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кампанія "Цзюй Сінь солад" першай створыць вытворчасць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку. Урачыстая закладка першага каменя будаўніцтва рэзідэнтам парка адбылася сёння з удзелам віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна і кітайскай дэлегацыі на чале з губернатарам правінцыі Ганьсу Лю Вэйпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Калінін падкрэсліў, што дадзены старт буйному інвестыцыйнаму праекту, які будзе рэалізаваны ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку.

"Гэта вынік дамоўленасцей паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, якія былі дасягнуты ў час майскага візіту кітайскага лідара ў Мінск, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Прайшло ўсяго каля 4 месяцаў з моманту ўрачыстага адкрыцця індустрыяльнага парка, а пачынаецца ўжо будаўніцтва першага вытворчага комплексу".

Анатоль Калінін падкрэсліў, што праект, агульны аб'ём кітайскіх інвестыцый у які складзе больш як $100 млн, плануецца ажыццявіць хутка, на працягу года. На яго думку, гэты праект выгадны для абодвух бакоў. У Беларусі наладжана вытворчасць соладу, але кітайскія партнёры не складуць ім канкурэнцыі, паколькі маюць намер накіроўваць сваю прадукцыю толькі ў Кітай і ў трэція краіны, не закранаючы беларускі рынак. Сыравіну для вытворчасці кітайскія вытворцы таксама будуць прывозіць з-за мяжы.

Віцэ-прэм'ер падзякаваў губернатару правінцыі Ганьсу за ўзаемадзеянне пры рэалізацыі гэтага праекта. Ён таксама расказаў аб тым, што работы па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка вядуцца інтэнсіўна. Ужо створана мінімальная інфраструктура, а за бліжэйшыя паўтара года ў парку будзе створана ўся неабходная інфраструктура. "Прыкладна праз 5 гадоў парк будзе ўносіць вялікі ўклад у эканамічнае развіццё Беларусі", - заявіў Анатоль Калінін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі