Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Сак 2016

Калінінградская вобласць адкрыта для беларускіх партнёраў - губернатар

16 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калінінградская вобласць Расіі адкрыта для беларускіх партнёраў і інвестараў, ёсць нямала сфер для сумеснай работы. Аб гэтым заявіў губернатар Мікалай Цуканаў сёння ў Светлагорску Калінінградскай вобласці на пасяджэнні беларуска-расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве Калінінградскай вобласці з абласцямі і органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе рэгіянальнага ўрада.

Мікалай Цуканаў адзначыў, што ўсебаковае супрацоўніцтва з Беларуссю развіваецца, але разам з тым у мінулым годзе адбылося зніжэнне тавараабароту, які склаў $210 млн. "Паказчык залежыць ад неспрыяльнай знешнеэканамічнай сітуацыі, тым не менш у нас ёсць рэзервы для штогадовага павелічэння двухбаковага тавараабароту на 50 працэнтаў", - падкрэсліў губернатар.

Гаворачы аб сферах для сумеснай работы, Мікалай Цуканаў нагадаў, што рэгіён рыхтуецца да прыёму этапу чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе, будуецца стадыён, дзе працуюць ужо спецыялісты з Беларусі. Да гэтай спартыўнай падзеі будуць таксама будавацца дарогі і масты, пашыраецца турыстычная інфраструктура: узводзяцца гасцініцы, ідзе работа над будаўніцтвам марскога порта для прыёму круізных суднаў у Піянерскім.

У рэгіёне карыстаюцца папулярнасцю беларускія прадукты, якія прадаюцца і ў спецыялізаваных магазінах.

"Нам неабходна аднавіць тавараабарот, які дасягаў $300 млн. На гэтым шляху ёсць бар'еры, але ўсе яны пераадольныя", - у сваю чаргу заявіў сустаршыня савета з беларускага боку, віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы. Ён адзначыў неабходнасць прапрацоўкі пытанняў па ўдзеле праектных і будаўнічых арганізацый рэспублікі ў калінінградскіх тэндарах на розныя аб'екты.

Міхаіл Русы паведаміў аб гатоўнасці беларускіх спецыялістаў падключыцца да стварэння ў расійскім рэгіёне сучаснага анкацэнтра, будаўніцтва лядовага палаца і жылых дамоў. Беларускія тэхналогіі і пасадачны матэрыял прымяняюцца пры стварэнні ў рэгіёне прамысловых садоў. За апошнія два гады ў Калінінградскай вобласці пры падтрымцы рэгіянальнага ўрада высаджана больш за 150 тыс. беларускіх саджанцаў пладовых дрэў.

Мікалай Цуканаў і Міхаіл Русы адзначылі, што партнёрскія адносіны ў АПК, будаўніцтве і ў астатніх сферах будуць прадоўжаны.

У склад беларускай дэлегацыі, якая прыбыла ў расійскі рэгіён, уваходзяць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а таксама буйных прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі