Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2017

Калінін: Беларусь прыме ўдзел у конкурсе на будаўніцтва ў Туркменістане дарог і аэрапорта

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у конкурсе на будаўніцтва ў Туркменістане дарог і новага аэрапорта. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у эфіры тэлеканала АНТ у праграме "Контуры", паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь мае намер удзельнічаць у конкурсе на будаўніцтва аўтамабільных дарог. Прэзідэнт Туркменістана прапанаваў нам праект Ашхабад - Туркменабад, працягласць паміж гарадамі складае каля 700 км. Атрымалі прапанову і аб будаўніцтве новага аэрапорта ў рэгіёне, дзе ўзведзены горна-абагачальны камбінат. Улічваючы, што ў гэтым раёне дастаткова развіта сфера матэрыяльнай вытворчасці, ёсць цэментны завод, прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, то спатрэбіцца больш развітая транспартная інфраструктура", - адзначыў Анатоль Калінін.

У красавіку бягучага года адбудзецца пасяджэнне міжурадавай камісіі Беларусі і Туркменістана. Паводле слоў Анатоля Калініна, перад урадамі дзвюх краін кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача больш цеснага супрацоўніцтва ў сферы ІТ-тэхналогій, перадачы беларускага вопыту ў прафтэхадукцыі, развіцці чыгуначнага скораснага руху ў Туркменістане, будуць разгледжаны магчымасці развіцця турызму. Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прапанаваў таксама больш цеснае супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнай транспартнай лагістыкі.

экспарце тавараў і паслуг з Туркменістанам Беларусь выйшла на ўзровень $300 млн. Задачы пастаўлены павялічыць экспарт паслуг і рэалізаваць планы ў самы бліжэйшы час", - падкрэсліў Анатоль Калінін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі