Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2016

Кабякоў: Трэба ўстараняць бар'еры ў гандлі з Расіяй і пашыраць структуру экспарту ў ЕС

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба ўстараняць бар'еры ў гандлі з Расіяй і пашыраць таварную структуру экспарту ў краіны Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў аб выніках работы ў студзені-верасні па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па-ранейшаму актуальна задача па ўстараненні бар'ераў у гандлі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. На расійскім рынку сітуацыя хоць і выраўноўваецца, але для захавання пазіцый на гэтым рынку неабходны дадатковыя рэсурсы пры ўзрастаючай няроўнасці ва ўмовах гаспадарання прадпрыемстваў Беларусі і Расіі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, за дзевяць месяцаў 2016 года беларуская прадукцыя экспартавана ў 160 дзяржаў, год таму было 155. Колькасць экспартных таварных пазіцый у Азербайджан у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года павялічылася на 77 пазіцый, у ААЭ - на 46, ва Украіну - на 45, Расію - на 38, В'етнам - на 37.

У агульным аб'ёме экспарту доля краін ЕАЭС, уключаючы Расію, павялічылася з 39 працэнтаў да 46 працэнтаў, доля краін Еўрапейскага саюза знізілася. Пры гэтым зніжэнне паставак у Еўропу адбылося ў асноўным за кошт скарачэння вартасных аб'ёмаў экспарту нафтапрадуктаў. "Такая ж карціна назіраецца па многіх іншых таварных пазіцыях. Таварная структура экспарту ў краіны Еўрасаюза пакідае жадаць лепшага", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі