Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Oct 2017

Кабякоў: Беларусь і Азербайджан пераадолелі негатыўныя тэндэнцыі зніжэння тавараабароту

Кабякоў: Беларусь і Азербайджан пераадолелі негатыўныя тэндэнцыі зніжэння тавараабароту12 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан пераадолелі негатыўныя тэндэнцыі зніжэння ўзаемнага тавараабароту. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з дэлегацыяй Азербайджана на чале са старшынёй Мілі Меджліса Актаем Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Азербайджан - наш надзейны сябар і дзелавы партнёр. Адносіны Беларусі і Азербайджана прайшлі выпрабаванне часам і маюць сур'ёзны запас трываласці на многія гады наперад. Развіццё ўзаемавыгадных і разнапланавых адносін з Азербайджанам з'яўляецца для Беларусі адным з прыярытэтаў. У бягучым годзе пераадолена негатыўная тэндэнцыя зніжэння ўзаемнага тавараабароту. Па выніках 8 месяцаў аб'ём знешняга гандлю склаў амаль $100 млн", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Ён падкрэсліў, што паспяхова развіваецца вытворчая кааперацыя. У перыяд з 2007 года па сённяшні час у Азербайджане сабрана каля 10 тыс. трактароў BELARUS розных мадыфікацый, амаль 4 тыс. аўтамабіляў, прычэпаў і аўтобусаў МАЗ. У верасні паміж МТЗ і Гянджынскім аўтамабільным заводам падпісаны кантракт на пастаўку да канца года дадаткова больш за 400 трактароў. Наладжаны сістэмны гандаль беларускімі харчовымі таварамі, у тым ліку праз сетку спецыялізаваных магазінаў пад брэндам "Беларускі". У сваю чаргу ў маі 2017 года ў Мінску адкрыты гандлёвы дом Азербайджана. "Такая маштабная гандлёвая пляцоўка дае новыя магчымасці для далейшага нарошчвання экспарту азербайджанскай прадукцыі ў Беларусь", - упэўнены Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Беларусь і Азербайджан пераадолелі негатыўныя тэндэнцыі зніжэння тавараабаротуУ наступным годзе краіны адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "За гэты час Беларусь і Азербайджан змаглі дабіцца значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, набыць сапраўдны суверэнітэт. Мы не павінны спыняцца на дасягнутым, ёсць новыя ідэі, разумныя прапановы, якія цікавыя абодвум бакам. Сумесныя кааперацыйныя інавацыйныя праекты, супрацоўніцтва ў ІТ-сферы дапамогуць не толькі зблізіць навуковыя і дзелавыя колы, але паслужаць добрай асновай для павышэння канкурэнтаздольнасці нашых эканомік", - сказаў прэм'ер-міністр.

Актай Асадаў таксама падкрэсліў дружалюбны характар адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам яшчэ з часоў СССР. "Пасля ўстанаўлення незалежнасці адносіны выйшлі на новы ўзровень партнёрства", - сказаў ён. Асабліва Актай Асадаў адзначыў інтэнсіўнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі