Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2015

Кабякоў і Сабянін агледзелі новы Дзелавы і культурны цэнтр пасольства Беларусі ў Расіі

28 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і мэр Масквы Сяргей Сабянін сёння агледзелі новы Дзелавы і культурны цэнтр пасольства Беларусі ў Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тлумачэнні гасцям у час экскурсіі па комплексе даваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка. Ён расказаў аб унікальнасці праекта будынка, этапах яго будаўніцтва і функцыянальных магчымасцях.

Сяргей Сабянін пакінуў першы запіс у Кнізе ганаровых гасцей комплексу. "Новы дзелавы цэнтр - сімвал супрацоўніцтва Масквы і Мінска", - напісаў маскоўскі граданачальнік.

Будаўніцтва Дзелавога і культурнага цэнтра пасольства ажыццёўлена ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі для пашырэння магчымасцей беларуска-расійскага эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва. Яго плошча складае больш за 15 тыс. кв.м. Ён уключае ў сябе шматфункцыянальную канферэнц-залу на 240 месц, мультымедыйны прэс-цэнтр, музычна-літаратурную гасціную, бібліятэку, рэстаран беларускай кухні. Па сваіх тэхналагічных параметрах і аснашчэнні комплекс адпавядае ўсім сучасным патрабаванням для правядзення самага шырокага спектра мерапрыемстваў - ад дзяржаўных урачыстасцей, дзелавых кансультацый і перагавораў да арганізацыі прэм'ерных пастановак, канцэртных выступленняў, міжнародных сімпозіумаў.

Чакаецца, што афіцыйнае адкрыццё Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Беларусі ў Расіі адбудзецца 29 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс