Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Май 2015

Кабякоў і Масімаў абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва

28 мая, Бурабай /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Казахстана Андрэй Кабякоў і Карым Масімаў абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Двухбаковая сустрэча адбылася сёння ў пасёлку Бурабай (Казахстан), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністры Беларусі і Казахстана Андрэй Кабякоў і Карым МасімаўБакі канстатавалі зніжэнне інвестыцыйнай актыўнасці, аднак выказалі ўпэўненасць, што сітуацыя выраўнуецца. Андрэй Кабякоў прапанаваў разгледзець варыянты ўкладання казахстанскіх інвестыцый у Беларусь.

Таксама Андрэй Кабякоў і Карым Масімаў дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў напрамку стварэння новых сумесных вытворчасцей. У прыватнасці, размова ідзе аб сельскагаспадарчай тэхніцы. Цяпер разглядаецца некалькі пляцовак, на якіх можна будзе рэалізаваць праекты.

 Прэм'ер-міністры Беларусі і Казахстана Андрэй Кабякоў і Карым МасімаўАкрамя таго, прэм'ер-міністры абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў сферы атамнай энергетыкі. У прыватнасці, Беларусь можа падзяліцца вопытам у будаўніцтве АЭС.

Сустрэча Андрэя Кабякова з Карымам Масімавым адбылася ў ходзе рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Казахстан 28-29 мая. Заўтра ў пасёлку Бурабай адбудуцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Еўразійскага міжурадавага савета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі