Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2015

"Юнісан" і General Motors вядуць перагаворы аб вытворчасці ў Беларусі аўтамабіляў прэміум-класа

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СП ЗАТ "Юнісан" і General Motors вядуць перагаворы аб вытворчасці ў Беларусі аўтамабіляў прэміум-класа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Сяргей Шалай па выніках праведзенай сёння ў Мінскім раёне прэзентацыі зборкі легкавога аўтамабіля Opel Mokka канцэрна General Motors.

"Мы развіваем адносіны з кампаніяй General Motors і плануем пашырыць выпускаемы мадэльны рад, у першую чаргу за кошт мадэлей прэміум-класа", - адзначыў на мерапрыемстве выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара СП ЗАТ "Юнісан" Дзмітрый Ягораў. Чакаецца, што прэзентацыя аўтамабіляў, аб якіх ідзе размова, адбудзецца ў верасні бягучага года.

Сяргей Шалай дадаў, што СП ЗАТ "Юнісан" пачало вытворчасць легкавога аўтамабіля Opel Mokka ў бягучым месяцы. Гэта першая мадэль, рэгулярны выпуск якой ажыццяўляецца General Motors і "Юнісан" на падставе рамачнага пагаднення, падпісанага ў чэрвені 2013 года. У адпаведнасці з пагадненнем зонай адказнасці беларускага прадпрыемства з'яўляецца толькі вытворчасць аўтамабіляў. "Цэнавая палітыка, рынкі продажаў, гарантыйнае і постгарантыйнае абслугоўванне ўваходзяць у кампетэнцыю General Motors", - сказаў Сяргей Шалай.

Для запуску новай вытворчасці кампанія "Юнісан" пры непасрэдным удзеле спецыялістаў General Motors закупіла, зманціравала і завяршыла наладку абсталявання для зборкі мадэлі, а таксама абучыла персанал прынцыпам вытворчасці і кантролю якасці, прынятым на заводах амерыканскай карпарацыі па ўсім свеце.

СП ЗАТ "Юнісан" размешчана ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска. Прадпрыемства заснавана ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, у 2000 годзе пераўтворана ў СП ЗАТ "Юнісан". На працягу больш як 15 гадоў прадпрыемства ажыццяўляла зборку шэрага аўтамабільных марак, уключаючы Ford, KIA, Samand.

General Motors і яе партнёры вырабляюць аўтамабілі ў 30 краінах. Кампанія з'яўляецца лідарам аўтамабільнага рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі