5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія беларускія тавары запатрабаваны ў Манголіі, расказалі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
БелГПП арганізавала чарговае мерапрыемства з цыкла сустрэч беларускага бізнесу з кіраўнікамі замежных дыпмісій у Беларусі. На гэты раз госцем палаты быў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Манголіі ў Беларусі Батсух Баярсайхан.
Адбыўся абмен думкамі аб транспартна-лагістычных аспектах паміж краінамі, умовах заключэння і аплаты здзелак, перспектывах аказання мангольскім спецыялістам адукацыйных і навучальных паслуг.
Пасол пацвердзіў запатрабаванасць у Манголіі тавараў беларускай харчовай, аграпрамысловай, будаўнічай, машынабудаўнічай галін і высока ацаніў ях якасць.
Манголія ж гатова прапанаваць Беларусі прадукцыю жывёлагадоўлі, якасную сыравіну для тэкстыльнай і гарбарнай прамысловасці.