Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2020

Гістарычны рэкорд продажаў і тры складаныя інвестпраекты - кіраўнік "Беллеспаперапрама" расказаў аб рабоце галіны

Гістарычны рэкорд продажаў і тры складаныя інвестпраекты - кіраўнік
Фота з архіва

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько расказаў аб выніках работы прадпрыемстваў канцэрна на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, прысвечанай пытанням развіцця дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка канцэрна, галіна працуе стабільна. У асноўным выконваюцца даведзеныя канцэрну паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Ёсць складанасці з нарошчваннем аб'ёмаў экспарту. "Але разам з тым выконваецца заданне па экспарце ў краіны Еўрапейскага Саюза, Кітай. І мы дасягнулі аптымальнага размеркавання паміж рынкамі - 30-30-30. У нас няма залежнасці ад аднаго канкрэтнага рынку", - падкрэсліў Міхаіл Касько.

"Гэта добра, што вы дыверсіфікавалі рынкі", - ацаніў праведзеную работу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб дасягненнях канцэрна, яго кіраўнік расказаў пра гістарычны рэкорд: 75 працэнтаў з усяго, што выраблена прадпрыемствамі, рэалізуецца на экспарт. "Але не за бясцэнак?" - удакладніў кіраўнік дзяржавы. "Па рыначных цэнах, - растлумачыў Міхаіл Касько. - Рэнтабельнасць па галіне вышэй за 7 працэнтаў".

Паводле даных канцэрна "Беллеспаперапрам", цяпер у цэлюлозна-папяровай галіне рэалізуюцца тры значныя інвестыцыйныя праекты. Тое, як ідуць справы ў кожным з іх і якія ёсць складанасці, падрабязна абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Прэзідэнта.

Шклоў

Тут ствараецца вытворчасць паперы - асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў. Цяпер прадаўжаецца пастаўка неабходнага абсталявання, яго мантаж і наладка. Работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам. Увод у эксплуатацыю чакаецца да канца гэтага года з наступным паэтапным асваеннем праектных магутнасцей.

Добруш

У гэтым горадзе рэалізуецца праект па стварэнні вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону. Ён падзелены на сем пускавых комплексаў, каб паэтапна ўводзіць іх у эксплуатацыю і выкарыстоўваць уведзеныя магутнасці на дзеючай вытворчасці. Некаторыя ўчасткі і драўняна-падрыхтоўчы цэх плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў бліжэйшы час. Разам з тым у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай аўстрыйскія спецыялісты, якія павінны былі выканаць работы па запуску асноўнай тэхналагічнай лініі, прыбылі ў Беларусь са спазненнем. З-за гэтага будуць зрушаны тэрміны выканання ўсіх наступных этапаў.

Светлагорск

На Светлагорскім ЦКК рэалізуецца другая чарга праекта па будаўніцтве цэлюлознага завода.

Першы пускавы комплекс аб'екта па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы ўведзены ў эксплуатацыю ў студзені гэтага года і паспяхова працуе. Там ужо выраблена больш за 183 тыс. т таварнай сульфатнай беленай цэлюлозы (60-70 працэнтаў ад праектнай магутнасці).

У цэлым аб'ёмы вытворчасці ААТ "Светлагорскі ЦКК" у гэтым годзе ўзраслі ў 1,6 раза ў параўнанні з 2019-м (да Br325,7 млн). Экспарт павялічыўся ў 1,8 раза (да $108,4 млн). Рэнтабельнасць рэалізацыі цэлюлозы складае больш за 22 працэнты.

Аднак з таго часу, калі быў пачаты праект, сярэдняя цана на цэлюлозу знізілася больш як у два разы: з $870 у 2012 годзе да $420 у 2020-м. Гэта ў сукупнасці з перавышэннем разліковых тэрмінаў будаўніцтва і скарачэннем тэрміну пагашэння кітайскіх крэдытных рэсурсаў не дазваляе прадпрыемству поўнасцю выконваць свае абавязацельствы па своечасовым вяртанні пазыковых сродкаў. Аднак, нягледзячы на гэта, Светлагорскі ЦКК у 2020 годзе забяспечыць пагашэнне абавязацельстваў перад рэспубліканскім бюджэтам у суме каля $20 млн, у тым ліку поўнае пагашэнне бюджэтных абавязацельстваў 2019 года.

Для далейшага развіцця прадпрыемства цяпер тут ствараецца вытворчасць спецыяльных відаў папер, напрыклад, крафт-мяшочнай: вызначана пляцоўка для размяшчэння, вывучаны прапановы патэнцыяльных пастаўшчыкоў абсталявання, распрацоўваецца бізнес-план.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі