Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2017

Грузію зацікавіў беларускі вопыт па развіцці сельскай гаспадаркі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузія зацікаўлена ў вывучэнні беларускага вопыту па развіцці сельскай гаспадаркі. Аб гэтым у інтэрв'ю праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, паведамляе БЕЛТА.

"Грузія, як і Беларусь, вельмі актыўна развівае сельскагаспадарчы напрамак эканомікі. У нас, на жаль, пасля распаду Савецкага Саюза вельмі сумны вопыт па напрамку сельскай гаспадаркі. Тое, што вы змаглі захаваць, развіць і прымножыць, у Грузіі не адбылося. На працягу двух дзясяткаў гадоў наша сельскагаспадарчая прамысловасць развальвалася, толькі цяпер мы пачынаем актыўна развіваць сельскагаспадарчыя працэсы ў вёсцы. І ў гэтым аспекце нас вельмі цікавіць беларускі вопыт", - сказаў Георгій Маргвелашвілі.

Прэзідэнт адзначыў важную ролю дзяржавы ў станаўленні і развіцці сельскай гаспадаркі ў Беларусі. "Калі я сустракаюся са сваімі беларускімі сябрамі, я заўсёды стараюся абмяркоўваць гэтыя пытанні", - паведаміў ён.

Георгій Маргвелашвілі звярнуў увагу, што цяпер Грузія ў вялікіх аб'ёмах імпартуе сельскагаспадарчую прадукцыю. "Мы ў гэтым напрамку будзем пераймаць і ваш вопыт", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі