Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2017

Грузаперавозкі транспартных прадпрыемстваў Беларусі ў студзені-ліпені выраслі на 3,3 працэнта да 247,8 млн т

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў студзені-ліпені 2017 года перавезена 247,8 млн тон грузаў, або 103,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Грузаабарот склаў 76 млрд тона-кіламетраў і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года павялічыўся на 5,1 працэнта.

Паслугамі пасажырскага транспарту за сем месяцаў скарысталіся 1,128 млрд чалавек, або 95,6 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Пасажыраабарот склаў 14,1 млрд пасажыра-кіламетраў, або 100,9 працэнта да ўзроўню студзеня-ліпеня 2016-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі