Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Гомельская вобласць і кітайская правінцыя Сычуань заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве

11 мая, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Гомельская вобласць і кітайская правінцыя Сычуань заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама.

Дакумент прадугледжвае арганізацыю ўзаемадзеяння на прынцыпах партнёрства, роўнасці, даверу і ўзаемнай выгады ў такіх галінах, як эканоміка, сельская гаспадарка, ахова здароўя і культура, адукацыя, спорт і турызм. Бакі дамовіліся, што для развіцця супрацоўніцтва ў вышэйназваных галінах будуць устанаўлівацца прамыя кантакты і пабрацімскія сувязі паміж гарадамі двух рэгіёнаў.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, які паставіў свой подпіс пад дакументам, звяртаючыся да кітайскіх партнёраў, адзначыў: "Гэта пагадненне стане фундаментам моцнай дружбы, паслужыць устанаўленню ўзаемавыгадных дзелавых кантактаў, а таксама значна пашырыць нашы магчымасці ў сумеснай рабоце".

Цяпер шэраг прамысловых прадпрыемстваў і навуковых устаноў Гомельшчыны працуюць ужо над сумеснымі праектамі. У прыватнасці, у горадзе Харбін працуе сумеснае прадпрыемства "Гомсельмаш" па зборцы сельскагаспадарчай тэхнікі, а на Гомельскім маторарамонтным заводзе выпускаецца мотатэхніка і малалітражныя рухавікі па кітайскай тэхналогіі.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны заключыў 25 дагавораў аб супрацоўніцтве з ВНУ і арганізацыямі Кітая. З 2013 года тут працуе беларуска-кітайская лабараторыя па вакуумна-плазменных тэхналогіях. Аналагічная лабараторыя была адкрыта ў Нанкінскім універсітэце навукі і тэхналогій.

Актыўна прапрацоўваецца магчымасць выхаду на кітайскі рынак мяса-малочнай прадукцыі, што вырабляецца на перапрацоўчых прадпрыемствах вобласці.

Гомельская вобласць заключыла на сённяшні дзень 180 міжрэгіянальных дагавораў і пагадненняў з больш як дваццаццю краінамі свету.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі