Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Кст 2020

"Год вельмі добры" - Лукашэнка ацаніў работу АПК


23 кастрычніка, Слуцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў работу сельскагаспадарчай галіны ў 2020 годзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што бягучы год, вядома, няпросты, але ў частцы вынікаў работы аграпрамысловага комплексу ён быў удачны. "Год вельмі добры, нягледзячы на тое, што ён высакосны, кавідны, палітычны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі сабраны багаты ўраджай збожжа - больш як 10,3 млн т, уключаючы 8,5 млн т збожжавых каласавых, кукурузу, рапс.

Прэзідэнт яшчэ раз адзначыў правільнасць выбранага ў Беларусі шляху па процідзеянні каранавіруснай інфекцыі, дзякуючы якому ў краіне не спынялася эканамічная дзейнасць, працавалі прадпрыемствы АПК, забяспечана харчовая бяспека. "І тое, што мы не прагнуліся пад кавід вясной - цяпер ужо і вы бачыце, што мы правільна зрабілі. І цяпер аграрыі кажуць, што толькі 10-15 працэнтаў на складах запас (гатовай прадукцыі. - Заўвага БЕЛТА). Усё са свістам ідзе на экспарт, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Будзем апрануты, накормлены і прададзім мільярдаў на 5-6 (долараў. - Заўвага БЕЛТА) сельгаспрадукцыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі