Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2012

Генеральны сакратар буйнейшага ў свеце ІТ-альянсу Дж.Пойсант сустрэўся з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання Беларусі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя на рынку інфармацыйных тэхналогій, перспектыўныя напрамкі ІТ-галіны ў Беларусі і ўдзел Сусветнага альянсу ў развіцці беларускага ІТ-сектара былі абмеркаваны ў час праведзенага 13-15 жніўня рабочага візіту ў Мінск генеральнага сакратара Сусветнага альянсу інфармацыйных тэхналогій і паслуг (WITSA) Джэймса Пойсанта па ініцыятыве асацыяцыі "Інфапарк", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе візіту адбыўся шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, у тым ліку з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым і памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сакратаром Савета па развіццю інфармацыйнага грамадства Усеваладам Янчэўскім. Увага была ўдзелена пытанню афармлення Беларусі ў якасці Глабальнага партнёра WITSA, разглядалася магчымасць правядзення ў Беларусі пасяджэння праўлення Сусветнага альянсу ў 2014 годзе, саміту па глабальнай дзяржаўнай палітыцы ў 2015 годзе і Сусветнага кангрэса па інфармацыйных тэхналогіях у 2018 годзе.

WITSA - глабальная ІТ-асацыяцыя, якая ўключае ў сябе 82 вядучыя сусветныя асацыяцыі па інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогіях (больш як 90 працэнтаў сусветнага ІКТ рынку), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Вашынгтоне. Альянс з'яўляецца арганізатарам Сусветнага кангрэса па інфармацыйных тэхналогіях (World Congress on Information Technology - WCIT), на правядзенне якога ў 2018 годзе можа прэтэндаваць Мінск.

Доктар Джэймс Генры Пойсант ужо больш як 6 гадоў з'яўляецца генеральным сакратаром самай буйной і ўплывовай асацыяцыі ІТ-індустрыі ў свеце, мае каласальны вопыт выбудоўвання знешніх бізнес-адносін і арганізацыі мерапрыемстваў сусветнага маштабу. Ён уступіў на пасаду генсакратара WITSA ў чэрвені 2006 года. Раней пан Пойсант узначальваў Poisant International LLC - сусветна вядомую кампанію, якая арганізуе мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню.

У 1996 годзе Джэймс быў назначаны прэзідэнтам і выканаўчым дырэктарам Сусветнага кангрэса па інфармацыйных тэхналогіях 1998 года, які прайшоў у ЗША.

Да арганізацыі буйных міжнародных мерапрыемстваў доктар Пойсант займаў шэраг кіруючых пасад у Electronic Data Systems (EDS), у тым ліку пасаду віцэ-прэзідэнта аддзела забаўляльных мерапрыемстваў. Джэймс Генры прымаў удзел у арганізацыі Алімпійскіх гульняў 1992 года (Барселона), Кубка свету 1994 года (ЗША) і Гульняў добрай волі 1996 года (Санкт-Пецярбург).

Доктар Пойсант - заснавальнік і першы кіраўнік бізнес-аддзела кампаніі Walt Disney, аўтар кнігі "Creating and Sustain a Superior Customer Service Organization". Мае ступень доктара і магістра па дзяржаўнаму кіраванню, ступень магістра па ўрбаністычнай адукацыі, ступень бакалаўра па англійскай мове і сярэдняй адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі