26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ганконг зацікаўлены ў арганізацыі сумесных вытворчасцей з Міністэрствам прамысловасці Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.
Намеснік міністра прамысловасці Леанід Рыжкоўскі правёў сустрэчу з удзельнікамі дзелавой місіі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг. З беларускага боку ўдзел у перагаворах прыняла генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг Таццяна Харлап, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства прамысловасці.
У ходзе сустрэчы беларускі і кітайскі бок абмеркавалі стварэнне і развіццё прамысловых праектаў, а таксама магчымасці арганізацыі сумесных вытворчасцей у такіх значных сферах, як электроніка, машынабудаванне, вытворчасць аўтакампанентаў і іншых інавацыйных галінах прамысловасці Беларусі.