9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі $12,7 млрд. Аб гэтым на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Забяспечана фінансавая і цэнавая стабільнасць. Апошнія тры гады інфляцыя ў сярэднім не перасягае 6 працэнтаў. Золатавалютныя рэзервы дасягнулі ўжо $12 700 млн і павялічыліся з пачатку бягучай пяцігодкі амаль на $5 млрд. З іх за апошнія восем месяцаў бягучага года - на $3,5 млрд. Так, істотную ролю адыграла павелічэнне кошту золата на сусветных рынках. Але гэта не адзіная прычына. Істотны ўклад у павелічэнне золатавалютных рэзерваў унесла і праводзімая Нацыянальным банкам палітыка кіравання золатавалютнымі рэзервамі".