Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2023

Галоўчанка: мы рашуча настроены рэалізоўваць усе дамоўленасці, дасягнутыя з Новасібірскай вобласцю

Галоўчанка: мы рашуча настроены рэалізоўваць усе дамоўленасці, дасягнутыя з Новасібірскай вобласцю

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы рашуча настроены рэалізоўваць усе дамоўленасці, дасягнутыя з Новасібірскай вобласцю. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусь прыехала вельмі прадстаўнічая і маштабная дэлегацыя з Новасібірскай вобласці. Мы дзякуем вам за гэты візіт у нашу краіну", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр павіншаваў Андрэя Траўнікава з перамогай на нядаўніх выбарах на пасаду губернатара. "Вы паказалі вельмі пераканаўчы рэзультат. Гэта сведчыць аб тым, што людзі падтрымліваюць курс, які вы праводзіце. Шчыра віншую вас з гэтай перамогай, - падкрэсліў ён. - У сваю чаргу мы настроены рашуча рэалізоўваць нашы дамоўленасці. Практычна ўсе напрамкі, якія мы абмяркоўвалі, атрымалі сваё развіццё".

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ўсе задачы, пастаўленыя ў час візіту ў Новасібірскую вобласць, цяпер  знаходзяцца ў актыўнай фазе. "Растуць узаемныя пастаўкі. Са свайго боку мы атрымліваем важную наменклатуру для нашых прадпрыемстваў. Працуем сур'ёзна па электратранспарце - па мадэрнізацыі трамвайнага парку з удзелам "БКМ Холдынг". Таксама ў Новасібірску мы наведвалі прадпрыемства па вытворчасці электрапрыводаў, якое развівае актыўнае супрацоўніцтва з БЕЛАЗам. Па нашым даручэнні абмяркоўваецца пытанне па лакалізацыі ў Беларусі асобных элементаў гэтага абсталявання", - дадаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр таксама праінфармаваў аб прынятым рашэнні па стварэнні комплекснага цэнтра, які аб'яднае ўсіх беларускіх вытворцаў машынабудаўнічага абсталявання. "Цэнтр ствараецца на базе гандлёвага дома "МТЗ-Сібір", які мы з вамі раней наведвалі. Тады мы прынялі рашэнне аб'яднаць патэнцыял усіх нашых вытворцаў пад адной шыльдай і адным магутным цэнтрам, каб працаваць з адной пляцоўкі на тэрыторыі вобласці і ў бліжэйшых раёнах", - падагульніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі