Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Jun 2017

Фонд Халіфы прадаставіць Банку развіцця крэдытную лінію на $25 млн для падтрымкі бізнесу

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд падтрымкі прадпрымальніцтва імя Халіфы (ААЭ) прадаставіць Банку развіцця Беларусі крэдытную лінію на $25 млн для падтрымкі бізнесу. Гэта прадугледжана мемарандумам аб узаемаразуменні, падпісаным бакамі ў Абу-Дабі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Банка развіцця.

Мемарандум прадугледжвае прадастаўленне Банку развіцця доўгатэрміновай крэдытнай лініі ў памеры $25 млн для рэалізацыі сумесных ініцыятыў па падтрымцы праектаў прадпрыемства мікра-, малога і сярэдняга бізнесу.

Як адзначыў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас, падтрымка прадпрыемстваў МСБ - гэта адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці банка. "Як нацыянальны інстытут развіцця мы стараемся аказваць максімальнае і комплекснае садзейнічанне беларускаму малому і сярэдняму бізнесу. Нам вельмі важна, што ў нас ёсць аднадумцы, партнёры і сябры за мяжой, якія падзяляюць нашы погляды і каштоўнасці. Яркім прыкладам таго з'яўляецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні з Фондам імя Халіфы. Унікальны вопыт і экспертыза гэтага паважанага фінансавага інстытута па развіцці прадпрымальніцтва і адкрытая ім доўгатэрміновая крэдытная лінія дадуць магчымасць Банку развіцця распрацаваць і прапанаваць беларускаму рынку новы, цікавы і запатрабаваны прадукт", - дадаў Сяргей Румас.

Фонд Халіфы быў заснаваны ў 2007 годзе як незалежная некамерцыйная арганізацыя ўрада Абу-Дабі з агульным аб'ёмам капіталу больш як $540 млн. Мэта заснавання фонду - стварэнне новага пакалення эмірацкіх прадпрымальнікаў шляхам падтрымкі і развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ААЭ. Фонд Халіфы распрацоўвае і ўкараняе комплексныя праграмы, рэалізацыя якіх забяспечвае падтрымку і пашырэнне магчымасцей прадпрымальнікаў, а таксама стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату ў краінах - партнёрах фонду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі