Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліп 2016

Fitch пацвердзіла рэйтынгі трох беларускіх банкаў на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі Беларусбанка, Белінвестбанка і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце рэйтынгавага агенцтва, паведамляе БЕЛТА.

"Доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ), рэйтынгі падтрымкі і ўзроўні падтрымкі доўгатэрміновых РДЭ падмацоўваюцца патэнцыяльнай дзяржаўнай падтрымкай у выпадку неабходнасці і залежаць ад узроўню суверэннага рэйтынгу ("B-"/прагноз "Стабільны"). Меркаванне аб падтрымцы прымае пад увагу той факт, што банкі знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, а таксама кантроль з боку ўрада. Акрамя таго, мы ўлічваем значнасць гэтых банкаў для банкаўскай сістэмы краіны, іх ролю ў палітыцы дзяржавы", - гаворыцца ў паведамленні Fitch Ratings.

У той жа час, адзначаюць у агенцтве, рэйтынгі банкаў па-ранейшаму залежаць ад суверэннай крэдытаздольнасці.

Fitch Ratings Inc.- амерыканская карпарацыя, якая разам са Standard & Poor’s і Moody's уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі