15 кастрычніка, Мінск /Аляксей Букчын - БЕЛТА/. Еўрапейскі інвестыцыйны банк зможа працаваць у Беларусі з наступнага года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску Часовы Павераны ў справах Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У наступным годзе мандат банка будзе перагледжаны адносна некалькіх краін Еўрапейскага рэгіёну, і банк зможа працаваць у тым ліку і ў Беларусі", - сказаў Жан-Эрык Хольцапфель.
Паводле яго слоў, работа банка ў Беларусі значна пашырыць магчымасці для эканамічнага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў інвестыцыйнай сферы. "Пакуль магчымасці інвестыцый з боку ЕС у Беларусь істотна абмежаваны і ажыццяўляюцца толькі па рэгіянальных праектах", - адзначыў Жан-Эрык Хольцапфель.
Ён дадаў, што ў лістападзе бягучага года адбудзецца пасяджэнне савета па знешніх адносінах.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|