Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Чэр 2017

Еўрапейскі інвестыцыйны банк можа пачаць работу ў Беларусі з ліпеня

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі інвестыцыйны банк можа пачаць работу ў Беларусі з ліпеня, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым лютым былі зняты санкцыі, і мы атрымалі доступ да работы з гэтым банкам (Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. - Заўвага БЕЛТА). Па сутнасці, гэта апошні ключавы фінансавы інстытут, які не прадстаўлены ў Беларусі. Калі мы паспяхова завершым ратыфікацыю, то ўжо з ліпеня банк зможа працаваць у нашай краіне", - растлумачыў ён.

Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што такіх "доўгіх" і камфортных грошай сёння на рынку проста няма. "Мы атрымаем грошы пад стаўку ад 1 працэнта да 3 працэнтаў гадавых на 25 гадоў з ільготным мараторыем на 5 гадоў. Фінансавыя ўмовы работы гэтага банка больш камфортныя, чым у Сусветнага банка і ЕБРР, якія працуюць у нашай краіне вельмі даўно і маюць паўнацэнныя праграмы", - расказаў ён.

За мінулы год Еўрапейскі інвестыцыйны банк крэдытаваў праекты практычна на $80 млрд, і каля 15 працэнтаў ад гэтай сумы - краіны па-за ЕС. Банк крэдытуе праекты малога бізнесу, праекты ў сферы электраэнергетыкі і транспарту. "Гэта тры ключавыя сферы, дзе банк мае мандат на работу ў нашай краіне. Ужо ёсць добры праект з Мінскводаканалам - прыкладна на $145 млн па ачыстцы сцёкавых вод Мінска ў рамках дзяржпраграмы "Чыстая вада". Другі буйны праект - дарога М7 да граніцы з Літвой і рэканструкцыя пункта пропуску "Каменны Лог". Трэці - праект па крэдытаванні малога бізнесу, ЕІБ пакуль адбірае банк-партнёра, хутчэй за ўсё, ім стане Беларусбанк. Тут можа быць вялікая крэдытная лінія - да $100 млн", - расказаў першы намеснік міністра эканомікі.

Рамачнае пагадненне паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам было ратыфікавана сёння дэпутатамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі