Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Стд 2017

Эквадор цікавіцца закупкамі беларускіх беспілотнікаў

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эквадор цікавіцца закупкамі беларускіх беспілотнікаў, паведаміў сёння журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Беларусь наведвае дэлегацыя Эквадора, яе ўзначальвае міністр-каардынатар па пытаннях бяспекі Сесар Навас Вера. "У Акадэміі навук іх сур'ёзна зацікавіла пытанне нашых беспілотных лятальных апаратаў. Хочуць набываць і ў далейшым стварыць вытворчасць у сябе на радзіме, каб забяспечыць уласныя патрэбнасці і потым рэалізоўваць на сваім кантыненце", - праінфармаваў Уладзімір Вашчанка.

Сёння дэлегацыя Эквадора наведала МНС. Паміж выратавальным ведамствам і Сакратарыятам па кіраванні рызыкамі Эквадора падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне папярэджання і кіравання ў катастрофах і надзвычайных сітуацыях. Эквадорскі бок, паводле слоў Уладзіміра Вашчанкі, зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы кадраў, а таксама беларускай выратавальнай тэхніцы і абсталяванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі