Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Май 2015

Эквадор і Беларусь будуць абменьвацца вопытам вядзення гарадской гаспадаркі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні дзелавых колаў эквадорскай правінцыі Гуаяс адбылася рабочая паездка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Эквадоры Ігара Палуяна ў адміністрацыйны цэнтр гэтай правінцыі - горад Гуаякіль, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У Гуаякілі, самым буйным горадзе краіны і "эканамічнай сталіцы" Эквадора, пасол сустрэўся з мэрам Хаймэ Небатам Саадзі. "Дасягнута дамоўленасць аб абмене вопытам вядзення гарадской гаспадаркі, сумеснай прапрацоўцы пытанняў наладжвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі суб'ектамі гаспадарання і дзелавымі коламі Гуаякіля", - паведамілі ў МЗС. Таксама пасол Беларусі праінфармаваў эквадорскі бок аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, прамысловым, навукова-тэхнічным, адукацыйным і культурным патэнцыяле беларускай сталіцы і іншых гарадоў краіны.

Акрамя таго, адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам буйных гандлёва-прамысловых палат і камерцыйных структур правінцыі Гуаяс, якія выказалі гатоўнасць наведаць у бліжэйшыя месяцы Беларусь для азнаямлення з работай і прадукцыяй вядучых беларускіх прадпрыемстваў, а таксама прадметнага абмеркавання перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі