Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2020

Экспарт прамысловых і спажывецкіх тавараў праз БУТБ вырас на 62 працэнты

Экспарт прамысловых і спажывецкіх тавараў праз БУТБ вырас на 62 працэнты
Фота з архiва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём экспарту прамысловых і спажывецкіх тавараў праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу за студзень-май 2020 года вырас на 62 працэнты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Па выніках пяці месяцаў экспарт тавараў прамысловага і спажывецкага прызначэння на Беларускай універсальнай таварнай біржы павялічыўся на 62 працэнты - да Br23 млн", - расказаў Раман Яніў.

Як адзначыў начальнік упраўлення таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі БУТБ Антон Зарэцкі, больш як 80 працэнтаў усіх экспартных здзелак забяспечылі продажы будаўнічых матэрыялаў. "У структуры продажаў сёння пераважаюць будматэрыялы, у першую чаргу блокі з ячэістага бетону. Больш таго, апошнія некалькі месяцаў мы назіраем прыкметны рост попыту на гэту прадукцыю з боку пакупнікоў з Расіі, Літвы і Польшчы. Прычым здзелкі ажыццяўляюцца па 100%-най перадаплаце з адгрузкай тавару са склада прадаўца. Гэта значыць для айчынных экспарцёраў умовы даволі выгадныя. У бліжэйшай перспектыве разлічваем нарасціць экспартныя пастаўкі сілікатнай цэглы і будаўнічых сумесей. Для гэтага актыўна прапрацоўваем рынкі краін-суседзяў і далёкага замежжа", - сказаў прадстаўнік біржы.

У цэлым, паводле слоў Антона Зарэцкага, на фоне пандэміі COVID-19 цікавасць да пляцоўкі прамысловых і спажывецкіх тавараў прыкметна вырасла. "Такая тэндэнцыя характэрна як для дзяржаўных прадпрыемстваў, так і прыватнага бізнесу. Першыя імкнуцца аптымізаваць закупкі і выкарыстоўваюць біржавы механізм як альтэрнатыву тэндарам, а для другіх наша пляцоўка - дадатковы канал збыту прадукцыі. У нас няма абмежаванняў па мінімальнай або максімальнай партыі тавару, таму сярод удзельнікаў таргоў нямала індывідуальных прадпрымальнікаў. Да таго ж з красавіка бягучага года ўдзельнічаць у таргах можна з любога мабільнага ўстройства. Гэта стала важкім плюсам для кампаній, якія перайшлі на аддалены рэжым працы", - падкрэсліў эксперт БУТБ.

Усяго за студзень-май 2020 года ў секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў БУТБ праведзена каля 29 тыс. здзелак на суму Br173 млн.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі