Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Aug 2016

ЕБРР разлічвае прыняць краінавую стратэгію для Беларусі восенню

9 жніўня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) разлічвае зацвердзіць восенню краінавую стратэгію для Беларусі, паведаміў сёння журналістам кіраўнік каманды фінансавых інстытутаў ЕБРР у Беларусі Валдас Віткаўскас пасля падпісання пагаднення паміж ЕБРР і БНБ-Банкам аб прадастаўленні сіндыкаванага крэдыту на $20 млн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некалькі варыянтаў праекта краінавай стратэгіі Беларусі падрыхтавана, яны знаходзяцца ў стадыі абмеркавання. Цяпер у нас перыяд водпускаў, у верасні гэта работа прадоўжыцца. Мы ўсе чакаем, што военню стратэгія будзе прынята", - падкрэсліў ён і адзначыў, што размова можа ісці аб кастрычніку.

Наконт ключавых момантаў краінавай стратэгіі Валдас Віткаўскас сказаў: "Пакуль канчатковага абмеркавання і ўзгодненага праекта няма, складана каменціраваць яго асноўныя палажэнні".

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця быў заснаваны ў 1991 годзе. ЕБРР інвесціруе ў праекты, якія садзейнічаюць пераходу да адкрытай рыначнай эканомікі, а таксама развіццю прыватнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Банк дзейнічае ў інтарэсах усіх сваіх 65 краін-акцыянераў, а таксама Еўрапейскага саюза і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі