Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2018

ЕБРР да канца года разлічвае ўвайсці ў акцыянерны капітал Белінвестбанка

7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця да канца года разлічвае ўвайсці ў акцыянерны капітал Белінвестбанка. Аб гэтым заявіў журналістам сёння пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам віцэ-прэзідэнт ЕБРР Алан Пію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на працягу некаторага часу супрацоўнічалі з Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі з тым, каб палепшыць аперацыі Белінвестбанка. І цяпер мы падышлі да таго моманту, калі ЕБРР разглядае канкрэтнае рашэнне аб уваходжанні ў акцыянерны капітал Белінвестбанка. І мы спадзяёмся, што гэта адбудзецца да канца бягучага года", - падкрэсліў Алан Пію.

"Аднак пасля нашага ўваходжання ў капітал работа не завершыцца. Наадварот, разам з урадам і Нацыянальным банкам мы будзем усяляк імкнуцца да таго, каб Белінвестбанк рос, каб павялічваўся пакет яго аперацый, каб ён падняўся да таго ўзроўню, калі будзе інтарэс у стратэгічнага інвестара, прыцягненне якога мы будзем абмяркоўваць разам з беларускім урадам", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі