Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Кст 2015

Дзень беларускай эканомікі прайшоў у Берліне

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускай эканомікі прайшоў у Берліне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Германскі саюз прамыслова-гандлёвых палат сумесна з прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Мінску пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Германіі, ААТ "ААБ Беларусбанк" і германскага банка "Камерцбанк АГ".

Германскія ўдзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з развіццём беларускай эканомікі, таксама з улікам удзелу Беларусі ў інтэграцыйных працэсах ЕАЭС. Кіраўніцтва беларускай дэлегацыі правяло сустрэчы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў у Германіі.

У час мерапрыемства адбылася асобная дыскусія па пытаннях стану і перспектыў супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Акрамя таго, у Берліне прайшло пасяждэнне рабочай групы ДВА "Белэнерга" і Германскага энергетычнага агенцтва (ДЕНА), па выніках якога падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ДВА "Белэнерга" і Акадэміяй па аднаўляльных крыніцах энергіі (г. Берлін), пагадненне аб навучанні паміж РУП "Белэксімгарант" і "ПрайсуотэрхаўсКуперс АГ". Прайшлі таксама перагаворы беларускіх удзельнікаў з зацікаўленымі прадстаўнікамі германскіх банкаў і фірм.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў. У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў, першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шанец, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Сяргей Пісарык, прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, свабодных эканамічных зон, шэрага беларускіх банкаў і прадпрыемстваў.

У форуме таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі, МЗС ФРГ, прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, банкаўскіх і кансалтынгавых структур, бізнес-колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі