Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Крс 2026

Дырэктар Інстытута радыебіялогіі: каля 21 тыс. га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, уведзена ў сельгасабарот

Дырэктар Інстытута радыебіялогіі: каля 21 тыс. га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, уведзена ў сельгасабарот
Фота з архiва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 21 тыс. га зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, уведзена ў абарот. Аб гэтым журналістам перад круглым сталом "Дзяржаўныя меры абароны правоў грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС" расказаў дырэктар Інстытута радыебіялогіі НАН Ігар Чэшык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС больш як 700 тыс. га было выведзена з сельскагаспадарчага абароту. Каля 20 працэнтаў тэрыторыі ў нас аказалася ў статусе пацярпелай. Для любой краіны гэта неймаверна вялікая лічба. І гэта адбіваецца на сацыяльна-эканамічным развіцці, на аграпрамысловым комплексе, які таксама нясе адчувальныя страты. І ўся наша саракагадовая дзейнасць у першую чаргу была накіравана на забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці чалавека на гэтых тэрыторыях, вядзення на іх сельскай гаспадаркі, каб зрабіць землі даступнымі для апрацоўкі, вырошчвання і атрымання экалагічна чыстай, адпаведнай усім гранічна дапушчальным нарматывам прадукцыі харчавання, - адзначыў Ігар Чэшык. - На сёння ўведзена ў абарот прыкладна 21 тыс. га пацярпелых зямель. У цэлым гэта работа вядзецца актыўна і пастаянна. І гэта складаны, шматузроўневы працэс, які пачынаецца з аграхімічнага і радыелагічнага аналізу глеб. Затым ідзе шматступеньчатая работа на ўзроўні розных міністэрстваў і ведамстваў, і канчатковае рашэнне аб увядзенні якіх-небудзь зямель у сельгасабарот даецца Саветам Міністраў".

"Праводзіцца навуковая, маніторынгавая дзейнасць, дакументальная ацэнка мэтазгоднасці ўвядзення гэтых зямель у абарот па радыелагічных і эканамічных фактарах. І толькі пасля гэтага зямля становіцца прыдатнай для апрацоўкі, - сказаў Ігар Чэшык. - Цяпер вельмі цяжка сказаць, калі ўся пацярпелая тэрыторыя стане такой. Выпадзенне радыенуклідаў было даволі масіўным і мазаічным пры гэтым. Гэта значыць, што ўчасткі, якія знаходзяцца побач, могуць быць забруджаны радыенуклідамі рознага характару і ў рознай дозе і шчыльнасці забруджвання. На перыяды паўраспаду радыенуклідаў паўплываць мы не можам. Гэта натуральны працэс. Але мы можам ацаніць стан зямель на гэтых участках, а затым з дапамогай якіх-небудзь комплексных мерапрыемстваў змяніць склад глеб. Напрыклад, праз унясенне фосфарна-калійных угнаенняў, вышчалочванне кіслых глеб. Мы можам эксперыментальна падлічыць, на якой тэрыторыі пры сяўбе тых ці іншых культур мы атрымаем экалагічна чыстую прадукцыю".

"Практычна ва ўсіх пацярпелых раёнах Гомельскай вобласці мы праводзім работы з мэтай вызначэння мэтазгоднасці ўвядзення гэтых зямель у сельскагаспадарчы абарот. Гэта павінна быць не толькі радыелагічна абгрунтавана, але і эканамічна", - дадаў Ігар Чэшык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі