Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2015

Дні Латвіі адкрыюцца ў Беларусі 20 кастрычніка

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні Латвіі ("Taste Latvia - Адчуй Латвію") адкрыюцца ў Беларусі 20 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

У гэты ж дзень адбудзецца латвійска-беларускі бізнес-форум, арганізатарамі якога выступаюць Латвійскае агенцтва інвестыцый і развіцця пры падтрымцы латвійскага пасольства ў Беларусі, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Як чакаецца, 20 кастрычніка ў адным з мінскіх магазінаў адбудзецца адкрыццё аддзела латвійскіх тавараў. З 21 па 23 кастрычніка ў час Дзён Латвіі плануецца візіт міністра эканомікі Латвіі ў Парк высокіх тэхналогій, таксама пройдзе шэраг культурных мерапрыемстваў - кулінарны майстар-клас латвійскіх повараў, модны паказ брэнда латвійскага адзення Coo Culte на беларускім Тыдні моды, медыяснеданне ў фірменным магазіне Coo Culte, канцэрт спявачкі Aminata.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі