У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Май 2015

Для Кітая важна меркаванне Беларусі аб магчымасцях яе ўдзелу ў новым Шаўковым шляху

5 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для Кітая важна меркаванне Беларусі аб магчымасцях яе ўдзелу ў праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прафесар Чжаа Хуэйжун.

На яе думку, дзяржаўны візіт у Беларусь Старшыні КНР будзе садзейнічаць пошуку сумесных інтарэсаў дзвюх краін у праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". У прыватнасці, гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў час сустрэч у Мінску на вышэйшым узроўні. "Візіт Сі Цзіньпіна ў Мінск вельмі важны для гэтага праекта", - сказала Чжаа Хуэйжун.

Прафесар падкрэсліла, што кантакты на вышэйшым узроўні маюць вялікае значэнне для ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і КНР. У прыватнасці, у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін у 2013 годзе было заключана шмат пагадненняў, якія дапамаглі ўзняць двухбаковае супрацоўніцтва на новы ўзровень.

"Ініцыіраваны Кітаем новы праект "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" - гэта стратэгічны план дзяржаўнага развіцця. Ён вылучаны Кітаем з мэтай стымулявання ўнутранага развіцця краіны, а таксама супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Еўропы і Азіі, уключаючы Беларусь. Цэнтральнай ідэяй плана з'яўляецца стымуляванне стабільнасці і працвітання краіны праз міжрэгіянальнае супрацоўніцтва", - адзначыла Чжаа Хуэйжун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску